17.08.2017 / 13:38

У Гродне 9-гадовы хлопчык памёр ад бокавіруса. Што гэта такое? 5

11 чэрвеня ў гродзенскай бальніцы памёр 9-гадовы хлопчык, якога прывезлі з дзіцячага лагера.

Хлопчык быў у лагеры толькі адзін дзень, пасля чаго пачаў скардзіцца на болі ў жываце. Яго адвезлі ў рэанімацыю, але на наступны дзень ён памёр.

Па факце смерці хлопчыка следчымі праводзілася праверка. І вось афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч паведаміў tut.by пра прычыну смерці хлопчыка.

«Экспертызы сведчаць пра тое, што ён памёр ад вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі, выкліканай бокавірусам, — пацвердзіў прадстаўнік Следчага камітэта.

Бокавірус чалавека быў адкрыты ў 2005 годзе і з тых часоў з'яўляецца аб'ектам мноства даследаванняў. Вядома, што дадзены вірус спрыяе развіццю вострых інфекцыйных захворванняў дыхальных шляхоў.

«Асноўнымі праявамі дадзенай інфекцыі з'яўляюцца павышэнне тэмпературы цела, недамаганне, насмарк, кашаль, цяжкасць дыхання. Зрэдку дадзеная інфекцыя суправаджаецца ванітамі і дыярэяй. Інфікаванне бокавірусам можа прыводзіць да цяжкіх захворванняў верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў, якія патрабуюць шпіталізацыі, і працякае ў выглядзе бранхітаў, пнеўманій і бранхіалітаў», — распавяла Sputnik асістэнт кафедры інфекцыйных хваробаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Наталля Данілевіч.

Па словах Данілевіч, цяжэй за ўсё захворванне працякае ў дзяцей груднога ўзросту, а таксама ў дарослых і дзяцей старэйшага ўзросту з аслабленым імунітэтам. Вірус цыркулюе пастаянна, рэгіструецца на працягу ўсяго года, асабліва — у асенне-зімовы перыяд. Ён заўсёды быў, але не існавала дыягностыкі на яго. Ёсць дадзеныя, што захворванне бокавіруснай інфекцыяй у Беларусі складае ад 5% да 15% ад усіх ВРВІ. Такое даследаванне праводзілася ў Мінску. Пры бокавіруснай інфекцыі спецыфічнае лячэнне не патрабуецца, але смяротнасць ад бокавіруса нізкая.

2
гарадзенка / Адказаць
17.08.2017 / 14:31
Вельмі недакладныя данныя ў артыкуле. 

Давайце паспрабуем разгледзець падзеі ад пачатку. У аздараўленчы лагер паступае 9-ці гадовы здаровы хлопчык (за 3 тыдні да прыезду ў лагер яго выпісалі здаровым з Гарадзенскай бальніцы) Праз 2 дні знаходжання ў лагеры ў яго падымаецца тэмпература, местачковы доктар лечыць лекамі збівая тэмпературу. Вось тут першае важнае якія дактары ў лагерах працуюць - у асноўным пенсіанеры, якія прыехалі на халяву адпачыць. І толькі на 3 дзень (а не 1, як у артыкуле) хлопчыка адвозяць у бадай самую страшную ва ўсёй Беларусі па смяротнай колькасці Бераставіцкую раённую  бальніцу, спецыялісты там такія самыя як і ў лагеры. І толькі ўвечары 3 дня яго адпраўляюць у Гародню, дзе ён і памірае. Паказальныя таксама і высновы, якія зрабіла камісія па расследаванню. Ніхто аказваецца не вінаваты, наступным разам напэўна, каб не паўтарацца з вірусам абвінавацяць снежнага чалавека, ці інапланецян. 

Памёр 9-ці гадовы хлопчык, і ніхто не панёс ніякай адказнасці. Дайшлі да крайней ступені цынізма, абвінавацілі вірус, лагічнае пытанне, як гэта вірус, чаму тады больш ніхто не захварэў і хто насіцель гэтага віруса рэспіраторнага.  Нават не паспрабавалі зрабіць якія небудзь высновы з трагедыі, каб прадухіліць магчымыя наступныя. Але высновы не будуць рабіць, бо трэба мяняць усю сістэму. Смерць гэтага беднага хлопчыка паказала ў якой жахлівай сітуацыі ў адносінах да хворых і не толькі знаходзіцца сучасная медыцына.

Бацькам, адпраўляючы дзяцей у такія "аздараўленчыя" установы трэба не мець мазгоў, каб так рызыкаваць жыццём свайго дзяця.
19
Олег / Адказаць
17.08.2017 / 16:39
Для литовцев родной польский,а литва часть Беларуси.После ВОйшека,все были язычниками,это означает православная культура не получила распостранения.
Ягелла стал католиком и королем Польши,застолбив польский на белорусской земле.
0
Олег / Адказаць
17.08.2017 / 16:43
Мои соболезнования.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру