17.08.2017 / 15:55

У Беларусі ідзе экстраная высечка лясоў: на барацьбу з караедам кінулі пяць тысяч чалавек 28

Фота greenbelarus.info.

Агульная плошча пашкоджаных караедам лясоў складае 12,4 тысячы гектараў. Гэта супастаўна з плошчай горада Віцебска. Усе сілы лясгасаў кінутыя на экстраную высечку заражаных дрэў - іншым спосабам перамагчы шкодніка немагчыма.

Масавае ссыханне хвоі ад караеда адзначанае ў паўднёвых рэгіёнах - на тэрыторыях Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама часткова ў Мінскай і Магілёўскай.

Як распавялі tut.by у прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі, цяпер усе сілы сцягнутыя на барацьбу з шкоднікам - усяго больш за 5 тысяч чалавек.

«Уся тэхніка лясгасаў перадыслакаваная ў месцы санітарнай высечкі. Напрыклад, у паўднёвы рэгіён, дзе было асабліва засушліва і хутка размножыўся жук, перакінутыя ўсе нарыхтоўчыя магутнасці з Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Робіцца ўсё, каб не дапусціць другога вылету шкодніка [для далейшага размнажэння]», - патлумачылі ў ведамстве.

Неафіцыйна спецыялісты параўноўваюць прынятыя меры з «ваенным становішчам» у лясах. Хвоя — асноўная парода ў беларускіх лясах, яе доля складае больш за 50%. Менавіта ёй аддаюць перавагу два віды караедаў: верхавінны і шасцізубчаты.

Адзіны метад барацьбы - хуткая санітарная высечка. Практыкі прымянення хімічных сродкаў у дадзеным выпадку няма, канстатуюць у міністэрстве.

Па гэтай прычыне ў лясах уведзеная часовая забарона на планавыя вырубкі. Усе намаганні сканцэнтраваныя на санітарных.

Для гэтага са згоды прэзідэнта спрошчаная працэдура афармлення неабходнай дакументацыі для санітарных высечак у хваёвых насаджэннях. Акрамя таго, пайшлі насустрач грамадзянам, хто жадае нарыхтаваць драўніну з насаджэнняў, што ссыхаюць.

«Скарочаны тэрмін афармлення дакументаў на правядзенне высечак і знятыя абмежаванні на выбар участка ў хваёвых насаджэннях, што ссыхаюць», - дадалі ў міністэрстве.

5
Ахрэм / Адказаць
17.08.2017 / 16:07
Што яны там экстрана высякаюць, не ведаю, ежжу у грыбы, паўз дарогу ужо болей месяцу стаяць гэтыя пасохлыя сосны - нікому да іх справы няма. Праз пару дзён паеду ізноў - пабачым, ці высяклі яны іх "экстарана". Пакуль толькі бачу - тралююць нармальны лес кожны дзень, рэжуць.
12
Орк / Адказаць
17.08.2017 / 16:16
И не зря паляки так пущу спасают не смотря на критику...зелёные бы сами тапор в руки и на помощь а не языком малоть
1
толькі за падручнікі ўзяўся, а тут караед лес зжырае! / Адказаць
17.08.2017 / 16:24
Трэба яшчэ пільна прыглядацца- не замаскіраваліся лі там у лясах ватнікі.
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру