20.08.2017 / 10:20

20 жніўня — Дзень Украіны ў Мінску 5

20 жніўня (13.00 — 17.00; 20.30 — 22.30) ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца Свята ўкраінскай культуры, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.

Арганізатары: Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Ватра».

Рэжысёр-пастаноўшчык і вядучы — Глеб Кудрашоў (Украіна).

У святочным мерапрыемстве возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацый Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты: народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Непаўторным каларытам народнай і аўтарскай песні парадуе гасцей заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка.

Вячэрняя праграма складзена з твораў залатога фонду ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».

Арганізатары свята прапануюць гасцям тэматычную віктарыну, арыгінальныя прызы, нацыянальныя сувеніры і кнігі. Непаўторную атмасферу свята створаць таксама выстава вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама стравы ўкраінскай кухні.

16
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
17.08.2017 / 17:01
Абавязкова буду . Слава Украіне!!!
2
Running / Адказаць
17.08.2017 / 19:20
А я вось пра што - калi ужо на Беларусi будзе наш дзень?
0
Ок / Адказаць
18.08.2017 / 18:57
На тут бае какая то путаница они пишут что праздник в субботу. Пожалуйста уточните?!!?? Рэд. Інфармацыя правераная. У нядзелю.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру