«Дзень, калі Леа з'явіўся на свет у снежні, быў самым шчаслівым у маім жыцці. Цяпер я інакш гляджу на маці і бацькаў, якім даводзіцца спраўляцца са мноствам абавязкаў у сям'і. Аднак, нягледзячы на маю бязмежную любоў да сына, я сутыкнулася з цяжкасцямі, якія не дазваляюць мне вярнуцца да маёй працы.

У сакавіку ў Беларусі я разам са сваёй камандай распачала трэніроўкі, каб да канца ліпеня быць у добрай форме. Мне нават удалося вярнуцца на корт раней, згуляўшы ў Мальёрцы і на Уімблдоне.

Неўзабаве пасля Уімблдона я і бацька майго дзіцяці разышліся. Цяпер мы вырашаем юрыдычныя пытанні, а гэта значыць, што згуляць на US Open я змагу толькі калі пакіну Леа ў Каліфорніі, чаго я рабіць не збіраюся.

Вельмі няпроста знаходзіць баланс паміж кар'ерай і клопатам пра дзіця, але я сустрэла і прыняла гэтае выпрабаванне. Хачу выказаць сваю падтрымку мужчынам і жанчынам, якія ведаюць, як гэта — быць працуючым бацькам ці маці. Ніхто не павінен выбіраць паміж дзіцем і кар'ерай. Мы ў сілах даваць рады абодвум абавязкам.

Бязмежна ўдзячная за ўсю падтрымку, якую я атрымлівала ў апошні час ад людзей, якія разумеюць, як важна падтрымліваць працуючых мам. Спадзяюся, хутка гэтая няпростая сітуацыя вырашыцца, што дазволіць мне вярнуцца на корт.

Я захоўваю аптымізм з прычыны таго, што ў бліжэйшыя дні бацька Леа і я зможам вырашыць рознагалоссі, зрабіць захады ў правільным кірунку і дамовіцца аб тым, каб мы ўсе трое маглі падарожнічаць, а я — спаборнічаць. І, што яшчэ больш важна, — каб Леа была забяспечаная пастаянная прысутнасць абаіх яго бацькоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?