18.08.2017 / 07:34

Кіроўцы фургона няма сярод затрыманых у Барселоне 2

AP

Сярод двух затрыманых пасля тэракту ў Барселоне, які забраў жыцці 13 чалавек, няма кіроўцы фургона, які і здзейсніў наезд на пешаходаў у Барселоне. Ён застаецца на свабодзе. Пра гэта паведамляюць праваахоўныя органы Каталоніі Mossos d'Esquadra у сваім Twitter.

Пры гэтым абодва затрыманыя звязаны з тэрактам, падкрэсліў кіраўнік Mossos d'Esquadra Хасэп Луіс Трапера падчас прэс-канферэнцыі. Паліцыя таксама пацвердзіла, што яшчэ адзін - трэці чалавек - які наехаў на двух аператыўнікаў у прыгарадзе Барселоны пры спробе збегчы, застрэлены. Пры гэтым яго сувязь з тэрактам ў Барселоне не пацверджана.

0
Илья / Адказаць
18.08.2017 / 14:09
Я недавно встречал инфу о том, что когда то в Италии исламисты совершили нападение, в результате которого погибли несколько человек. Одним из погибших оказался мафиози (Каморра). В отместку мафия расправилась с семьей террориста. С тех пор в Италии не было терактов.
Также, в французском сериале "Бюро легенд", в одной из серий, террорист смертник отказался совершать теракт, потому что боялся, что его семье отомстят.
0
Наталля / Адказаць
18.08.2017 / 23:22
Людцы, калі ж вы перестанеце пісаць каталанскае імя Josep - Жузэп як Хасэп?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру