18.08.2017 / 10:13

Хакеіст Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, каб гуляць за расійскі клуб у КХЛ 25

Форвард маскоўскага «Дынама» Мікіта Камароў адмовіўся выступаць за хакейную зборную Беларусі і не будзе лічыцца легіянерам у КХЛ.

Пра гэта расказаў галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Уладзімір Вараб'ёў.

Камароў у сярэдзіне ліпеня падпісаў з маскоўскім клубам праглядавы кантракт. Да гэтага 29-гадовы гулец выступаў за мінскае «Дынама».

«З Камаровым падпісалі паўнавартасны кантракт. Ён адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, таму не будзе лічыцца легіянерам», - сказаў Вараб'ёў.

Камароў правёў за зборную Беларусі 26 матчаў, у якіх ён аддаў тры галявыя перадачы. Форвард прыняў удзел у чэмпіянаце свету 2016 года ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, дзе правёў пяць матчаў.

Раней ён выступаў за мінскае «Дынама».

Падобная сітуацыя ўзнікала з Андрэем Стасем пасля яго пераходу ў «Авангард». Па словах генменеджара клуба Уладзіміра Шалаева, Стась ўсё ж такі не можа гуляць за Расію, але ў клубе ён не легіянер. Функцыянер спасылаецца на пункт рэгламенту КХЛ.

2
NIEMAN / Адказаць
18.08.2017 / 10:24
Попутного ветра в ду...у. 26 игр и целых 3 передачи-форвард каких поискать
4
Какеист / Адказаць
18.08.2017 / 10:55
Родина там, где задница в тепле! (с) к\ф Брат2
0
Inhvar / Адказаць
18.08.2017 / 10:57
 Начорта яму тая зборная.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру