18.08.2017 / 12:11

Лукашэнка разам з сынам Мікалаем на камбайне праінспектаваў ход жніва ФОТАФАКТ 23

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў краіне, сучаснымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі і асабіста на камбайне праінспектаваў ход жніва, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прыбыў на пшанічнае поле ААТ «Александрыйскае» на квадрацыкле і адразу адзначыў, што сённяшнія месцы абраныя для наведвання не выпадкова. «Я сёння прыехаў на працу. Гэта поле прэзідэнта. Калісьці хтосьці з лёгкай рукі гэта сказаў. Гэта сапраўды маё поле, дзе я працаваў (з малых гадоў)», - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Затым кіраўнік дзяржавы прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнёра заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з працай тэхнікі на хаду.

«Я хачу праверыць, які гэты камбайн у эксплуатацыі. Таму што ў прамыслоўцаў ёсць звычка шчокі надзімаць, што ў нас добрыя камбайны, не горш (замежных аналагаў). Праверым, як ён будзе на фоне іншых працаваць, каб людзі бачылі «, - сказаў кіраўнік дзяржавы

0
LMI / Адказаць
18.08.2017 / 12:18
КДБшнікаў вучаць адмыслова жніво жаць на камбайнах?
0
Ахрэм / Адказаць
18.08.2017 / 12:18
Відаць на Гомсельмашы сабралі адмысловы экзэмпляр, каб не адразу зламаўся.
0
Ник / Адказаць
18.08.2017 / 12:23
Конструктор комбайн испытывает, он в комбайне также разбирается как и в руководстве страной.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру