18.08.2017 / 13:04

Названа імя асноўнага падазраванага ў здзяйсненні барселонскага тэракту. Яму 17 гадоў 8

Галоўным падазраваным у наездзе на людзей на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Барселоны з'яўляецца 17-гадовы Муса Укабір. Пра гэта паведамляе газета El Mundo ў пятніцу, 18 жніўня.

Як піша выданне, паліцыя сфакусаваная на пошуку маладога чалавека, якога лічаць непасрэдным выканаўцам тэракту. Адзначаецца, што пасля нападу яму ўдалося схавацца, пры гэтым свой твар ён прыкрываў кепкай. Па дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны можа быць узброены.

Муса — брат затрыманага пасля тэракту жыхара Каталоніі Дрыса Укабіра. Па асноўнай версіі, малады чалавек скраў у старэйшага сваяка пашпарт, пасля чаго арандаваў на яго імя два фургоны ў муніцыпалітэце Санта-Перпетуа-дэ-Магода. Адзін з іх быў выкарыстаны непасрэдна для здзяйснення тэракту, другі знайшлі пасля нападу ў горадзе Вік пад Барселонай. Як мяркуецца, на ім зламыснік збіраўся збегчы.

14
Альгерд / Адказаць
18.08.2017 / 13:17
Тэракты - гэта сьледства таго, што Эуропе не хапае мульцікультуралізма і талерантнасьці 😉
0
Pich / Адказаць
18.08.2017 / 13:31
Адзінае слова - Іншаземцы! Некаторыя іншаземцы забіваць асобных людзей адразу. Некаторыя іншаземцы забіваюць цэлы народ. Мову і культуру. Так званы Этнацыд!
2
Аматар абсэнту / Адказаць
18.08.2017 / 13:33
Галоўным падазраваным у наездзе на людзей на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Барселоны з'яўляецца 17-гадовы МУСА УКАБІР

Ясна, што не Хуліа Ігнасіа :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру