З кожным днём усё больш расце попыт на праграмістаў і спецыяльнасці, звязаныя з абслугоўваннем камп'ютарнае тэхнікі. Вельмі важным становіцца веданне адной, а лепей і некалькіх замежных моваў. Праз узрастаючую канкурэнцыю на рынку працы быць разумным і усебакова развітым — гэта неабходнасць для забеспячэння годнага ўзроўню жыцця. Таму з боку бацькоў вельмі важна паклапаціцца пра будучыню свайго сына або дачкі з самага ранняга ўзросту. Але, вядома, не трэба грэбаваць і ўласнымі жаданнямі дзіцяці, бо для дасягнення вялікіх вынікаў вельмі важна, каб чалавек любіў сваю прафесію.

«Наша Ніва» падабрала для вас некалькі цікавых сучасных адукацыйных курсаў і анлайн-сервісаў, якія дапамогуць вашым дзецям плённа развівацца і не марнаваць час.

1. Камп’ютарная акадэмія «Шаг»

ІТ-Акадэмія «Шаг» — міжнародная навучальная ўстанова, якая была заснаваная ў 1999 годзе, працуе ў 16 краінах свету і спецыялізуецца на адукацыі ў сферы IT. Акадэмія праводзіць навучанне па стандартах Міністэрства адукацыі і мае статус Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Ні для каго не сакрэт, што цяпер найбольшыя заробкі ў Беларусі маюць айцішнікі. Нядаўна паведамлялася, што іх сярэдні заробак складае $1800.

Таму шмат хто з бацькоў жадае развіваць у сваім дзіцяці навыкі працы з камп’ютарам. Але што рабіць, калі дзіцячае захапленне камп’ютарам не звязанае з атрыманнем новых ведаў і навыкаў, а абмяжоўваецца толькі гульнямі і сацыяльнымі сеткамі?

Выкладчыкі Акадэміі распрацавалі ўнікальную праграму для дзяцей, у якую ўваходзяць усе самыя актуальныя напрамкі інфармацыйных тэхналогій: праграмаванне, робататэхніка, будова камп’ютара, дызайн, камп’ютарная пісьменнасць, стварэнне сайтаў, анімацыя і мультыплікацыя, мастацтва фатаграфіі, відэамантаж і многае іншае.

Прадстаўнікі Акадэміі кажуць, што падчас навучання у дзяцей фарміруецца больш сур'ёзнае стаўленне да камп’ютара: дзеці бачаць, што гэта не проста цацка, а новыя не менш цікавыя магчымасці.

У 2017 годзе праграма Дзіцячай Акадэміі стала пераможцай у намінацыі «Стварэнне чалавечага патэнцыялу» на міжнародным саміце WSIS2017 ў Жэневе.

Сайт: http://itstep.by/malaya-kompyuternaya-akademiya/

Тэлефоны: (29) 636 65 85, (29) 706 85 85

Дзе знаходзіцца: Мінск, Гомель, Бабруйск

2. Цэнтр ментальнай арыфметыкі СМАРТУМ

У Акадэміі ментальнай арыфметыкі любое дзіця атрымае ўнікальны навык, які дапаможа яму даваць рады любой плыні інфармацыі.

Навык заключаецца ў тым, што дзіця вучыцца вельмі хутка лічыць у галаве. Праз непрацяглы час дзеці лічаць да 10 дзеянняў за 1 секунду!

Але самае галоўнае ў методыцы тое, што мозг трэніруецца для максімальнай хуткасці ўспрымання любой інфармацыі і яе апрацоўкі. Адбываецца гэта за кошт таго, што развіваецца гарманічная праца двух паўшар'яў мозгу.

«Такі «натрэніраваны» мозг значна лягчэй засвойвае абсалютна любыя новыя веды. Нашы вучні ўжо праз 2,5 месяца заўважаюць першыя вынікі. Менш часу ідзе на выкананне хатніх заданняў, дзіця становіцца больш уважлівым, уседлівым, сканцэнтраваным, адзнакі ў школе па ўсіх прадметах павышаюцца, бацькі адмаўляюцца ад рэпетытараў па замежных мовах і матэматыцы», — распавялі «Нашай Ніве» у цэнтры «Смартум».

Акрамя хуткага лічэння, цэнтр прапануе курсы «Хуткачытанне» і «Мегапамяць».

«Нашы дзеці займаюцца ў групе 1 раз на тыдзень. Затым атрымліваюць доступ да ўнікальнай камп’ютарнае праграмы, якой няма аналагаў, для трэніроўкі навыку дома, — кажуць настаўнікі цэнтра. — Мы праводзім бясплатныя пробныя заняткі, дзе дзіця і бацькі могуць азнаёміцца з нашай праграмай і методыкай, пазнаёміцца з трэнерам і задаць усе пытанні».

Сайт: minsk.smartum.by

Тэлефон: +37529 225 19 15

Дзе знаходзіцца: Мінск і яшчэ 25 гарадоў Беларусі

3. Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці

У Цэнтры арганізаваныя больш за 100 гурткоў па інтарэсах, таму ваша дзіця, якое любіць тэхніку альбо што-небудзь з ёй звязанае, знойдзе сабе занятак па душы. Амаль усе гурткі штогод праводзяць конкурс работ сваіх вучняў на розных спаборніцтвах і выставах.

Праца Цэнтра падзелена на чатыры тэматычныя раздзелы, якія ўключаюць гурткі пэўнай накіраванасці:

  • Аддзел вытворча-тэхнічнай творчасці.
  • Спартыўна-тэхнічны аддзел.
  • Аддзел навукова-тэхнічнай творчасці і інфармацыйных тэхналогій.
  • Аддзел арганізацыйна-масавай работы і сацыяльнага ўзаемадзеяння.

Сайт: rcitt.by

Тэлефон: (017) 263-16-19

Дзе знаходзіцца: Мінск, вул. Макаёнка, 12

4. Англійская мова з International House

Сёння вельмі цяжка знайсці працу з высокім заробкам, не ведаючы хаця б адной замежнай мовы. Усім вядома, што прасцей за ўсё вучыць мову ў дзяцінстве. Дарэчы, у Беларусі вельмі нізкія цэны на вывучэнне моваў, заўважаюць замежнікі.

International House — адзіная ў Беларусі міжнародная школа англійскай мовы для дзяцей і дарослых. Знаходзіцца на сусветным адукацыйным рынку з 1953 года.

З 2001 года адкрыты Міжнародны экзаменацыйны цэнтр вывучэння замежнай мовы International House — адзінае месца ў Беларусі, дзе можна здаць прэстыжныя Кембрыджскія экзамены KET, PET for Schools, PET, FCE, CAE, CPE і міжнародны экзамен IELTS.

Сайт: ih.by

Дзе знаходзіцца: Мінск, вул. Смалячкова, 9-430

5. Праграмаванне на Swift з iPad

Swift — мова праграмавання для прадуктаў Apple, распрацаваная і прадстаўленая кампаніяй у 2012 годзе.

Новы дадатак для iPad з назвай Swift Playgrounds — самы просты спосаб пазнаёміцца з мовай праграавання Swift і пачаць працаваць з кодам лёгка і нязмушана. Інтэрактыўны інтэрфейс зацікавіць самых абыякавых дзяцей, а вынік ухваляць нават паспяховыя распрацоўшчыкі. Навучэнцам трэба будзе ў форме гульні прайсці мноства ўрокаў, прысвечаных асновам праграмавання, прынцыповым асаблівасцям прафесіі і вырашэнню нестандартных задач.

Усё, што трэба для пачатку навучання, — планшэт iPad і ўсталяваны на ім дадатак Swift Playgrounds.

Па словах Крэйга Федэрыга, старэйшага віцэ-прэзідэнта кампаніі Apple па праграмным забеспячэнні, Swift Playgrounds — менавіта тое, чаго не хапала яму падчас вывучэння праграмавання. 

Спампаваць у AppStore

6. Даведачны сайт KidsVisitor

KidsVisitor — гэта найбуйнейшы даведачны сайт з інфармацыяй для бацькоў і дзяцей: каталог забаўляльных і адукацыйных месцаў, дзіцячых лагераў, афіша падзей. Дзякуючы сайту і мабільным дадаткам бацькі могуць хутка знайсці месца, дзе будзе камфортна і цікава з дзецьмі па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.

На KidsVisitor таксама можна знайсці інфармацыю пра развіваючыя цэнтры, кружкі, клінікі і дзіцячыя крамы.

Адрас сайта: kidsvisitor.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?