Жывучы ў хрысьціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна зьявілася пасьля дваццаці тысячагодзьдзяў паганскіх вераваньняў і табу. Хрысьціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзьве тысячы гадоў.

Паганства прысутнічае ў жыцьці сучаснага грамадзтва: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка.

Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць у Беларусі. Большасьць традыцыяў зьнікае альбо ўжо зьнікла ў 60—70-я гады мінулага стагодзьдзя. У некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка.

Выстава Андрэя Лянкевіча «Паганства» у галерэя «Падземка» ад 16 па 30 верасьня. Адкрыцьцё: 15 верасня a 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0