19.08.2017 / 15:49

Усевалад Сцебурака. Жнівень 15

І яблыкі падаюць у цішыню,
і зоры злятаюць на ганак.
Ці я гэта бачу, ці я гэта сню
пад ранак?

Туман на світанні, і кроплі дажджу,
і жоўтыя пасмы на шатах,
і клёкат бусліны імкне ў вышыню
над хатай.

Расплюшчыўшы вочы, я ціха ляжу
Гадзіннік маўчыць. Зламаўся?
Не хочацца ўдзень пераходзіць мяжу,
каб жнівень даўжэй затрымаўся.

4
Аляксандр / Ответить
19.08.2017 / 12:29
+💯
6
Кава з вяршкамі / Ответить
19.08.2017 / 12:30
Прыгожа. Апошні з маладых, хто так піша класічна. Асалода ад чытання.
5
Палачане / Ответить
19.08.2017 / 13:24
Лепшы верш гэтага жнiу'ня!
Показать все комментарии/ 15 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера