Восем чалавек пацярпелі ў Сургуце (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга - Югра, Расійская Федэрацыя) у выніку нападу невядомага мужчыны з нажом на мінакоў, паведамілі ТАСС у суботу ў прэс-службе рэгіянальнага следчага ўпраўлення СК РФ.

Фота з vk.com/sitvnews.

Здарэнне адбылося каля 11:20 па мясцовым часе. Паліцыя, якая прыехала па выкліку, прымяніла зброю і застрэліла нападніка, паведамляе Следчы камітэт РФ. Асоба нападніка высветленая, гэта мясцовы жыхар 1994 года нараджэння. Правяраецца інфармацыя, ці пакутаваў ён ад псіхічнага разладу. 

«Паводле папярэдняй інфармацыі, невядомы мужчына бег па цэнтральных вуліцах горада і прычыняў нажавыя раненні людзям, у выніку чаго пацярпелі восем чалавек. Цяпер усе яны знаходзяцца ў бальніцах горада. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа, на месцы працуюць усе праваахоўныя органы», - сказалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0