19.08.2017 / 13:57

У Беларусі прапануюць увесці новыя дыферэнцыраваныя тарыфы на электрычнасць для насельніцтва 3

У Беларусі плануюць увесці больш дыферэнцыраваных тарыфаў на электраэнергію, цытуе БелТА меркаванне старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча.

Так званы тарыфны сшытак, адзначыў ён, павінен быць больш аб'ёмны, ступень дыферэнцыяцыі — большай. «У чалавека павінна быць магчымасць скарыстацца льготным тарыфам на працягу сутак ці тыдня, каб выконваць энергазатратныя працы ў доме. Тое самае для прамысловых прадпрыемстваў», — лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць тарыфы, дыферэнцыраваныя па часе, калі энергасістэма адчувае максімальную і мінімальную нагрузку. У некаторых выпадках розніца можа дасягаць трохразовага памеру. 

0
минор / Адказаць
19.08.2017 / 18:29
«У человека должна быть возможность воспользоваться льготным тарифом в течение суток или недели, чтобы выполнять энергозатратные работы по дому»
http://nn.by/?c=ar&i=196016&lang=ru
 ага, тогда самую энергозатратную работу - например, бетон месить, люди "по-дешевке" будут делать ночами!))
2
Радомiр / Адказаць
20.08.2017 / 00:56
А давайте месяц пасядим без электрычнысьцi,па дагавору...Выядзiм усе што есьць у халадiльнiках,выключым электра i,як зрабiлi уладальнiкi ауто,- адкрыем (капот) душу нараспашку,- наце,глядзiце, забiрайце апошнюю майку... Дэфолтамi душыць,гiперiнфляцыяй,штрафамi сабе на ,,зарплату,,яны умеюць,а мы што у адказ?
1
Мулла Омар / Адказаць
20.08.2017 / 06:21
Тарифная удавка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру