20.08.2017 / 01:52

Памерла беларуская патрыётка Алеся Фурс (Умпіровіч), якая ў Савецкім Саюзе атрымала 25 гадоў за намаляваную «Пагоню» 26

Жанчына на 25 гадоў перажыла камуністычную імперыю, якая кінула яе за краты.

На 93-м годзе жыцця памерла Алеся Фурс (Умпіровіч).

За часамі Другой сусветнай вайны яна вучылася ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, а пасля разам з іншымі нязгоднымі з антыбеларускай палітыкай савецкай улады ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў.

Дзеля клятвы на вернасць Беларусі намалявала «Пагоню», за што была прысуджаная да 25 гадоў зняволення.

У лагеры сябравала з Ларысай Геніюш. Пасля вызвалення жыла ў Казахстане.

Алеся Фурс (Умпіровіч) змагла вярнуцца на радзіму толькі ў 1982 годзе.

Алеся Умпіровіч з Саюза беларускіх патрыётаў

0
Fed / Адказаць
20.08.2017 / 05:47
R.I.P.
0
Моня з Падсвiлля / Адказаць
20.08.2017 / 07:23
R.I.P.
0
Янка / Адказаць
20.08.2017 / 07:45
Вечная памяць Беларусцы!
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру