20.08.2017 / 13:07

Times: Лізавета II не збіраецца адракацца пасаду 1

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II не збіраецца адмаўляцца ад пасады і перадаваць уладу наследнаму прынцу Чарльзу. Пра гэта паведаміла нядзельная газета The Sunday Times са спасылкай на блізкія да манарха крыніцы, піша ТАСС.

Па іх словах, каралева па-ранейшаму плануе выконваць абавязкі манарха краіны. Яны таксама нагадалі, што яшчэ ў прамове, прымеркаванай да свайго 21-годдзя, тады яшчэ спадчынная прынцэса Лізавета публічна паклялася: «Усё маё жыццё, стане яно доўгім або кароткім, будзе прысвечана служэнню вам [народу]». Адна з крыніц выдання таксама заявіла, што пакуль каралева здаровая і здольная выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, любыя размовы пра рэгенцтва не будуць мець пад сабой ніякай глебы.

Раней газета Mail on Sunday заявіла, што ў 2021 годзе Лізавета II (у выпадку дасягнення 95-гадовага веку) збіраецца перадаць паўнамоцтвы манарха старэйшаму сыну прынцу Уэльскаму Чарльзу на падставе Акту аб рэгенцтве ад 1937 года.

Лізавета II была каранаваная ў 1952 годзе ў веку 25 гадоў. 6 лютага Лізавета II адзначыла 65-годдзе свайго знаходжання на пасадзе, стаўшы першай сярод брытанскіх манархаў па працягласці кіравання. 21 красавіка яна адсвяткавала свой 91-ы дзень нараджэння.

3
аёй-аёй / Адказаць
21.08.2017 / 09:24
В 91 год человек уже за себя не отвечает (в чем откровенно и признался муж королевы, оставив все свои обязанности принца-консорта позади себя), а ей все кажется, что она несет на своих плечах всю страну (подписывая бумаги, которые не смеет не подписать согласно своей декоративной роли в театре абсурда - монархии 21 в.). 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру