20.08.2017 / 15:00

У Танзаніі застрэлілі знакамітага абаронцу сланоў Уэйна Лотэра 6

Абаронца дзікай прыроды быў забіты ўвечары 16 жніўня.

Храналогію падзей паведамляе The Guardian. Прыляцеўшы ў Дар-эс-Салам, Лотэр паехаў на таксі ў гатэль. У раёне Масака кіроўца быў вымушаны спыніцца: ушчыльную да таксі пад'ехаў іншы аўтамабіль. З яго выйшлі двое - адзін з іх быў узброены, - адчынілі дзверы таксі і стрэлілі ва ўпор.

Паліцыя расследуе забойства. Раней на адрас 51-гадовага абаронцы дзікай прыроды не раз гучалі пагрозы. Ужо ў юнацтве ён, ураджэнец Паўднёвай Афрыкі, зрабіўся рэйнджарам. У 2009 годзе стаў адным з сузаснавальнікаў некамерцыйнай прыродаахоўнай арганізацыі PAMS Foundation, створанай для аховы афрыканскай фаўны і барацьбы з браканьерамі. Гэтая арганізацыя падтрымлівала дзейнасць NTSCIU (Нацыянальная і міждзяржаўная група па расследаванні цяжкіх злачынстваў). Члены NTSCIU дамагліся арышту некалькіх буйных гандляроў слановай косткай.

У развітальным лісце, апублікаваным на Facebook, калегі Лотара ўспамінаюць уласцівыя яму «абаянне і выбітнае пачуццё гумару». Аб страце смуткуюць члены яго сям'і - жонка, дзве дачкі і бацькі.

Ад 2007 да 2014 папуляцыя сланоў у афрыканскай саване скарацілася на 30% - гэта 144 000 асобін. Да нядаўніх часоў галоўнымі пакупнікамі слановай косткі былі азіяцкія краіны: каля 70% усіх здабытых біўняў экспартавалася ў Кітай. У канцы 2017 года Пекін плануе цалкам забараніць гандаль слановай косткай на тэрыторыі Паднябеснай.

0
Malmsey / Адказаць
20.08.2017 / 15:16
Безумно жалко столь отважного защитника животных.Этим подонкам,убивающим слонов скоро не будет кого убивать.


Поступать бы с браконьерами,как они поступают с животными,может быть и боялись.
0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
20.08.2017 / 17:47
Кітай, табе зараз  не пасуе назва " Паднябесная",а больш крымінальная назва "хабарная
ды прадажная" краіна сьвету.
Колькі  сланоў,насарогаў.тыграў,медзьвядзёў ды іншых відаў жывёлін ты імпартаваў да сябе,нават не прымаючы да ўвагі - колькі людскіх жыцьцяў забраў гэты імпарт?!
Не кажучы ўжо пра скарачаемасьць гэтых відаў жывёлін да вельмі нябясьпечнай рысы ў
жывёльным сьвеце.
Ганьба табе Кітай !!!
0
цікава / Адказаць
20.08.2017 / 18:27
А што кітайцы з слановай косткі рабілі? Яны ж ужо, ціпа, цывілізаваныя?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру