20.08.2017 / 23:00

У Паставах развіталіся з Алесяй Фурс, якая ў СССР атрымала 25 гадоў за намаляваную Пагоню  23

У Паставах (Віцебская вобласць) развіталіся з Алесяй Фурс (Умпіровіч). Яна памерла на 92-м годзе жыцця.

У часе вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі Алеся ўступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў. 25 сакавіка 1946 году для цырымоніі прысягі сяброў арганізацыі на вернасць Беларусі намалявала «Пагоню».

Алеся Умпіровіч з Саюза беларускіх патрыётаў

У 1948 была арыштаваная і прысуджаная да 25 гадоў канцлагера, але ў выніку смерці Сталіна прасядзела толькі восем. У 1956, пасля вызвалення, пабралася шлюбам з іншым былым палітвязнем-беларусам Антонам Фурсам, жылі ў Казахстане. У 1982 вярнуліся на радзіму, пасяліліся ў Паставах.

Ёй пашчасціла пабачыць Беларусь незалежнай. А сама яна была рэабілітаваная ў 1993 годзе. Выгадавала дзяцей і ўнукаў і пражыла нялёгкае, але, урэшце, шчаслівае жыццё.

Антон Фурс, дачка Людміла і ўнучка Хрысьціна.

Адпявалі Алесю Фурс у касьцёле.

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Сын Юры трымае Пагоню, намаляваную маці.

1
будулай / Адказаць
20.08.2017 / 20:00
Спачуваньнi.. Будзем памятаць! 
1
Мірон жыве / Адказаць
20.08.2017 / 20:45
Выдатная бабуля, маці, жонка - ДАЧКА НАШАГА КРЫВІЦКАГА ЛЮДУ. 
3
Алёна К. / Адказаць
20.08.2017 / 21:40
Вечны адпачынак дай ёй Госпадзе...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру