20.08.2017 / 19:49

У «Крумкачы» вярнуўся адзін з завадатараў байкоту матчаў Піліп Іваноў 4

Паўабаронца Піліп Іваноў вярнуўся ў «Крумкачы». Пагадненне падпісанае да канца года, паведамляе сайт мінскага футбольнага клуба.

За «Крумкачоў» Піліп (Філ) Іваноў дэбютаваў 19 красавіка 2015 года. З тых часоў ён адыграў 76 матчаў, у якіх забіў 20 галоў і аддаў 11 галявых пасаў. Піліп Іваноў з'яўляецца другім бамбардзірам у гісторыі «Крумкачоў».

Не так даўно Іваноў быў адным з завадатараў байкоту матча супраць «Віцебска». Прычынай сталі запазычанасці клуба па заробку.

7
Дзядзька / Адказаць
20.08.2017 / 20:03
Пилип.... А он в курсе что он Пилип?
0
Юрась Беларус / Адказаць
20.08.2017 / 20:33
Рэд. Дзякуй.
0
0 / Адказаць
20.08.2017 / 22:07
І тут жа БАТЭ гол забіў.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру