20.08.2017 / 22:19

Жарко лічыць пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў больш справядлівай. Карпенка: Пытанне трэба абмяркоўваць 14

Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко лічыць пяцібальную сістэму ацэнкі ведаў больш дакладнай і справядлівай.

Такое меркаванне ён выказаў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Пры дзесяцібальнай сістэме няма нездавальняючых ацэнак. А бо адзінка і двойка — гэта нездавальняюча», - сказаў Васіль Жарко. Паводле яго слоў, бацькі вучняў наракаюць на тое, што ў школе ім кажуць пра тое, што ніводнае дзіця не можа вучыцца на 10 балаў, бо немагчыма ведаць усё і больш, чым настаўнік. Гэта няправільна, мяркуе віцэ-прэм'ер.

«У ранейшыя часы ўсё было дакладна: чатыры - гэта чатыры, пяць - гэта пяць. А цяпер усё расплывіста», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

«Мы прапанавалі грамадскасці абмеркаваць пытанне аб вяртанні да пяцібальнай сістэмы. Многія гэтую прапанову падтрымліваюць, - дадаў Васіль Жарко. — Калі застанецца дзесяцібальная шкала, я не пярэчу. Але яна павінна быць аб'ектыўнай».

У сваю чаргу міністр адукацыі Ігар Карпенка мяркуе, што гэтае пытанне [пяцібальная ці дзесяцібальная сістэмы] не простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу, сярод педагогаў.

1
рысь / Адказаць
20.08.2017 / 22:50
Жарко vs Карпенка. Проста замілаваньне. Даўно не было такога відовішча, каб горшая зараза зь меньшай бадаліся.
Калі Карпенка пад "абмеркаваць" хавае "адчапіся ўжо, Жарко"--то я на баку Карпенкі.
Ведаеце, каго нам рашуча не хапае? Правільна, Тозіка. 
3
feafania / Адказаць
20.08.2017 / 23:06
Эх, памятаю, цётка распавядала, як Жарко з дзядзькам Толікам у вагоньчыку гарэлку піў, але ж у міністры выбіўся. Відаць, мазгі ўсе і заставіў у тым вагоньчыку.
0
Валерий / Адказаць
20.08.2017 / 23:58
         Два месяцы абмяркоувалі, калі пачынаць заняткі у школе. На самым высокім узроуні. Цяпер будуць столькі ж абмяркоуваць 5- бальную  сістэму.     Тым самым адцягваюць увагу ад актуальных праблем адукацыі. А можа  у міністэрстве  іх не ведаюць?   Не ведаюць, чым заняцца? Займіцеся справай.  
    
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру