Вядомы расійскі тэлевядоўца Андрэй Малахаў перайшоў на канал «Расія 1», дзе будзе весці праграму «Прамы эфір». Пра гэта ён распавёў газеце «Коммерсант».

Ён адзначыў, што на новым месцы працы будзе не толькі вядоўцам, але і прадзюсарам. Праграма «Прамы эфір», па прызнанні Малахава, будзе рабіцца разам з журналістам Аляксандрам Мітрошанкавым.

Таксама Малахаў распавёў пра прычыны сыходу з Першага канала. «Мне хочацца расці, стаць прадзюсарам, чалавекам, які прымае рашэнні, у тым ліку вызначае, пра што быць маёй праграме», - указаў Малахаў. Ён таксама адзначыў, што яго кантракт скончыўся 31 снежня 2016 года і не працягваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0