21.08.2017 / 11:16

Надвор'е на тыдзень: вецер і дажджы, але лета вернецца 3

Аб прагнозе на тыдзень tut.by распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 22 жніўня, умовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт і халаднаватая паветраная маса.

Ноччу пераважна па ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, месцамі навальніцы.

У начныя гадзіны ў асобных раёнах па ўсходняй палове моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +10 … 16°С, днём +16 … 22°С, па ўсходзе Магілёўскай вобласці да + 25°С.

Далей з-за цыклону ў Беларусь пачнуць паступаць вільготныя, прахалодныя паветраныя масы.

У сераду, 23 жніўня, ноччу ва ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, днём узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература ноччу +8 … 14°С, днём +13 … 19°С, па паўднёвым захадзе да + 21°С.

У чацвер, 24 жніўня ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +7 … 14 ° С, днём +13 … 20°С, па паўднёвым захадзе да + 22°С.

Пачынаючы з пятніцы, 25 жніўня, паветраныя патокі памяняюцца на заходнія і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы, тэмпература пачне павышацца, будзе цёплае надвор'е, а дажджоў стане менш.

У пятніцу ноччу пераважна па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу +7 … 14°С, днём +19 … 26°С.

У выходныя тэмпература паветра прагрэецца да +9 … 16°С уначы, а днём будзе да + 26°С, па поўдні +27 … 30°С.

1
хамса / Адказаць
21.08.2017 / 11:31
лето, не было тебя и не надо.. прощай.. и забери с собой своего лукашенку
0
fon Gauze / Адказаць
21.08.2017 / 12:12
Фанiпаль.На тэрмометры да 16 не дацягвае зараз
2
Святлана / Адказаць
21.08.2017 / 12:33
Спякота не патрэбна...Цяжка яе перажыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру