fcbarcelona.com

fcbarcelona.com

У кантракце Месі ўказаная сума адступных €300 мільёнаў, і калі гэтая сума будзе прапанавана, у «Барселоны» не будзе легальных спосабаў утрымаць футбаліста. «Гараджане» ўжо пачалі перамовы з самім гульцом, піша rbc.ru.

Прадстаўнікі «Манчэстэра Сіці» сустрэліся з агентамі Месі ў нядзелю, 20 жніўня. Па звестках Daily Record, Месі сур'езна разглядае варыянт з сыходам з каталонскага клуба.

Месі ў ліпені пагадзіўся працягнуць кантракт з «Барселонай» на чатыры гады. Па гэтай дамовы ён павінен быў стаць самым высокааплатным гульцом свету. Аднак віцэ-прэзідэнт «Барселоны» Хордзі Местрэ 17 жніўня распавёў, што Месі даў згоду на падаўжэнне кантракту, аднак само пагадненне яшчэ не падпісаў.

Калі «Манчэстэр Сіці» купіць Месі у «Барселоны», аргенцінец стане самым дарагім футбалістам свету. Цяпер гэты спіс узначальвае Нэймар, за якога «Барселона» атрымала €222 млн. Раней рэкорд належаў «Манчэстэру Юнайтэд», які купіў Поля Пагба ў «Ювентуса» за €105 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0