21.08.2017 / 11:52

У мінскіх школах забароняць здаваць наяўныя грошы на харчаванне — аплата толькі праз АРІП 8

Ад пачатку новага навучальнага года аплачваць харчаванне ў мінскіх школах стане прасцей. Бацькам больш не прыйдзецца перадаваць класнаму кіраўніку наяўныя за сняданкі і абеды, цяпер усе разлікі будуць праходзіць праз сістэму АРІП, піша Tut.by.

Кожнае дзіця атрымае нумар рахунку, куды бацькі і будуць пералічваць грошы за харчаванне. Плаціць за сняданкі і абеды мамы і таты змогуць праз смс-банкінг, банкамат або ў банку. Так, як разлічваюцца за падручнікі або гурткі.

— Мы яшчэ прадумваем, альбо бацькі будуць плаціць за месяц наперад, альбо за два тыдні, каб менш было, або па факце, — тлумачыць Вольга Езапянкова, начальнік аддзела грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. - Хутчэй за ўсё — наперад, бо камбінату школьнага харчавання трэба закупляць прадукты.

Да верасня, кажа спецыяліст, механізм адпрацуюць. Раней па безнаяўнай сістэме разліку харчаванне аплачвалі толькі ў навучальных установах, дзе дзейнічала карта навучэнца.

— Увесь свет ужо працуе па такой сістэме. Чаму б і нам на яе не перайсці, - працягвае Вольга Езапянкова. - Пры безнаяўнай аплаце усё выразна і празрыста. У той жа час так зручней і класным кіраўнікам, і загадчыкам вытворчасцю: не трэба нікуды гэтыя грошы здаваць і інкасаваць.

5
яуген / Адказаць
21.08.2017 / 12:11
Наконт таго, што будзе усе выразна i празрыста, я б паспрачауся
6
Гаспадыня / Адказаць
21.08.2017 / 13:04
Ці можна будзе паглядзець, калі і колькі грошаў было канкрэтна патрачана? Канкрэтна за кожны дзень? Інакш тут вялікая прастора для рабавання бацькоў. Могуць без іх згоды спісаць грошы напрыклад на разліковы рахунак РОНО, на так званую "благатварыцельнасць", ці на "патрэбы школы". Пачнуць з малой сумы, каб бацькі не заўважылі. А потым апетыты вырастуць.
7
дадам / Адказаць
21.08.2017 / 13:14
Гаспадыня, гэта вашы фантазіі. Прычым не зусім здаровыя. Якія пераводы грошай, калі вы ў любы момант можаце прыйсці і паглядзець кошт дзіцячых абедаў!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру