21.08.2017 / 13:38

Суаўтар праекта Балта-Чарнаморскага калектара Станіслаў Гусак перанёс інсульт 1

У складанай сітуацыі апынуўся вядомы беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Станіслаў Гусак. Як паведамілі ягоныя сваякі, ён перанёс цяжкі інсульт і пазбаўлены магчымасці кантактаваць з вонкавым светам.

Станіслаў Гусак — эксперт Радыё Свабода ў энергетычных пытаннях. Адзін з аўтараў некалі рэзананснага праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара — ідэя была агучаная ў 1993 годзе Беларускім Народным Фронтам, аднак адрынутая тагачасным урадам Вячаслава Кебіча.

У інтэрвію Свабодзе спадар Гусак такім чынам тлумачыў важнасьць рэалізацыі нафтавага калектару:

«У такім выпадку Беларусь магла б мець некалькі крыніцаў паставак паліва. Справа ў тым, што адны нафтаправоды ідуць празь Беларусь і выходзяць на Вэнтспілс у Балтыю, другія праходзяць блізка ад Беларусі па Ўкраіне на Адэсу. І каб гэтыя нафтаправоды аб’яднаць, зьявіўся Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар. Такое рашэньне дало б Беларусі выхад на новы ўзровень энэргабясьпекі і разбурыла манапалізаваны Расеяй паліўны рынак…».

Станіслаў Гусак нарадзіўся ў 1949 годзе ва Ўкраіне. Скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. У пачатку 1990-х уваходзіў у склад «ценявога кабінэту» апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, быў даверанай асобай Зянона Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. У 1995-1999 гадах — намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту.

0
prof / Адказаць
21.08.2017 / 13:50
Зычу Станіславу выйсьці з цяжкага стану . Роднымі і сябрам  цярпліва дапамагаць яму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру