21.08.2017 / 14:25

Панажоўшчына ў Гродне: дзяўчына вярнулася з працы раней — а каханак прывёў дамоў іншую 20

25-гадовая жыхарка Гродна вярнулася з працы раней, чым звычайна, і ўбачыла ў сваёй кватэры сужыцеля з незнаёмай жанчынай. Дзяўчына пачала сварку, падчас якой у парыве рэўнасці ўзялася за нож. Спачатку пагражала, а потым ударыла мужчыну ім у спіну, паведамляе міліцыя.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу, а дзяўчыну — у следчы ізалятар. Па артыкуле «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» распачатая крымінальная справа.

Цяпер дзяўчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

УШ

9
Ахрэм / Адказаць
21.08.2017 / 14:33
Не карміце, жанчыны, лайдакоў.
15
Leikobel / Адказаць
21.08.2017 / 14:49
И ревность как раз пройдёт...
1
кронан / Адказаць
21.08.2017 / 14:58
Гэта было ў Лідзе, а не ў Гродна. Чытайце ўважлівей
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру