AP

AP

У адпаведнасці з дакументам, які апублікавала прэс-служба Елісейскага палаца, вызначаны «грамадская роля і задачы жонкі прэзідэнта Францыі». У прыватнасці, гаворыцца, што яна можа суправаджаць мужа падчас афіцыйных візітаў, а таксама ў час міжнародных самітаў.

Акрамя таго, яна сама можа арганізоўваць мерапрыемствы, якія будуць спрыяць павышэнню міжнароднага ўплыву Францыі. Прыярытэтам з'яўляюцца ўзаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю, пытанні адукацыі, аховы здароўя, культуры, абароны дзяцінства і роўнасці палоў.

Адказ на асноўнае пытанне, якое хвалявала грамадскасць і прывяло да падзення рэйтынгу Эманюэля Макрона, змяшчаецца ў другой частцы хартыі. Там гаворыцца пра тое, што ў жонкі прэзідэнта няма ўласнага бюджэту, няма заробку як такога, а таксама прадстаўніцкіх выдаткаў. Яна можа разлічваць на двух кансультантаў, групу сакратароў, дзяржаўную ахову.

Пасля перамогі на выбарах прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон прапанаваў прыняць статут першай лэдзі, які дазваляе выдзяляць грошы з дзяржаўнай казны для яго жонкі Брыжыт і прыняць яго праз парламент. Аднак праціўнікі гэтай задумы заявілі, што няма ніякіх прычын, чаму жонка кіраўніка дзяржавы можа ўтрымлівацца за кошт дзяржаўных сродкаў. У кароткі тэрмін яна набрала больш за 300 тысяч подпісаў.

У гэтых умовах рэйтынг самога Макрон знізіўся з 64 да 54%. Акрамя скандалу вакол жонкі гэтаму спрыялі таксама намеры прэзідэнта павялічыць ваенны бюджэт, павысіць пенсійныя ўзносы і рэфармаваць прававую сістэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?