21.08.2017 / 14:56

Як называецца «жнівень» ва ўсіх мовах Еўропы — захапляльная КАРТА 23

Чэшскі даследчык Якуб Марыян склаў карту, на якой паказана, як у еўрапейскіх краінах называюць восьмы месяц у годзе. Аказалася, што беларусы — адзіная нацыя на кантыненце, якая выкарыстоўвае назву «жнівень».

Фота: jakubmarian.com

Самая распаўсюджаная назва месяца — гэта «аўгуст». У Старажытным Рыме тытул «Augustus» (літаральна — «Велічны») атрымаў Актавіян Аўгуст (пры нараджэнні — Гай Актавій Фурын), прыёмны сын Гая Юлія Цэзара. Менавіта ў гонар яго быў названы восьмы месяц у годзе.

Другое месца па распаўсюджанасці займаюць вытворныя ад слова «серп», звязанага з уборкай ураджаю (ужываецца ў Польшчы, Украіне і Чэхіі).

На трэцім месцы ірландская Lunasa і гэльская Lùnasdal. Яны атрымалі сваю назву ў гонар бога Лугі з ірландскай міфалогіі.

Акрамя «жніўня» (назва ўтварылася ад слова «жніво») на карце можна ўбачыць літоўскі rugpjūtis («месяц, калі зразаюць жыта»), фінскі elokuu («месяц ураджаю») і харвацкі kolovoz. Ён з'явіўся ад зліцця двух слоў: kolo («кола») і voziti («вадзіць транспартны сродак»).

Таксама на карце адлюстраваны некалькі іншых назваў. Яны ўжываюцца ў мовах паўночных народаў, якія не маюць сваёй дзяржаўнасці.

3
Верны / Адказаць
21.08.2017 / 16:01
Шкада тока што скора вымруць. Абрусеўшыя ўжо так ня скажуць.
0
недзе з Менску / Адказаць
21.08.2017 / 16:11
Тыдзень ды нядзеля ,таксама цікавіць.
92
Колька / Адказаць
21.08.2017 / 16:32
у нас всё не как у людей
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру