Пакуль незразумела, якім чынам Google адбірае навіны для гэтай старонкі — па рэйтынгу або ўручную.

Для большасці карыстальнікаў YouTube — гэта месца, дзе можна хутка паглядзець цікавыя відэа. Але па меры таго, як рэсурс становіцца старэйшым, ён усё больш становіцца падобны да медыя, піша Techcrunch, а вольную нішу карыстальніцкіх відэа займаюць цяпер Facebook і Twitter.

У чэрвені гэтага года YouTube заяўляў, што штомесячная аўдыторыя зарэгістраваных карыстальнікаў сэрвісу складае 1,5 мільярда чалавек.

Запуск рубрыкі «Тэрміновыя навіны» можа прывесці да стварэння партнёрскіх праектаў Google з рознымі буйнымі каналамі навін.

Па дадзеных Techcrunch, стварэнне такой адзінай платформы дае Google вялікую перавагу перад іншымі сэрвісамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0