У інтэрнэце з'явіўся промаролік серыяла «Страйк», знятага па матывах крымінальнай трылогіі Джоан Роўлінг пра Кармарана Страйка. Трэйлер апублікаваны на YouTube-канале «Бі-бі-сі».

Серыял распавядае пра ветэрана вайны, які стаў прыватным дэтэктывам у Лондане. Стваральнікі праекта плануюць выпусціць тры сезоны. Прэм'ера першай часткі, якая складаецца з трох эпізодаў, запланавана на 27 жніўня. Галоўную ролю ў «Страйку» выканаў брытанскі акцёр Том Бёрк.

Трылогія пра Кармарана Страйка («Кліч зязюлі», «Шаўкапрад», «Кар'ера зла») выходзіла з 2013 па 2015 год. Роўлінг публікавала кнігі пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0