Анатоль Антонаў прызначаны паслом Расіі ў ЗША. Указ аб гэтым падпісаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляецца на сайце Крамля.

Як адзначаецца ў паведамленні, кіраўнік дзяржавы таксама вызваліў Антонава ад пасады намесніка міністра замежных спраў

На гэтай пасадзе ён зменіць Сяргея Кісляка, які займаў пасаду з 2008 года. Ён завяршыў сваю місію ў Вашынгтоне 22 ліпеня, а 21 жніўня быў фармальна вызвалены ад сваіх абавязкаў і зняты з пасады пастаяннага назіральніка Расіі пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў у Вашынгтоне.

Цікава, што Анатоль Антонаў ад 2011 да 2016 займаў пасаду намесніка міністра абароны РФ. У сувязі з канфліктам ва Украіне і расійскай акупацыяй Крыма, ён быў унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, Канады і Украіны.

А крыніца Бі-бі-сі называе яго класічным савецкім дыпламатам «грамыкаўскай школы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?