21.08.2017 / 19:57

У Расіі створаны беспілотнік, які можа падняць 250 кг ФОТА, ВІДЭА 8

Казанскія авіяканструктары распрацавалі беспілотную авіягрузавую платформу вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, якая здольная змяніць само ўяўленне пра беспілотныя лятальныя апараты. 

Платформа лёгка адаптуецца ў лятальныя апараты розных мадыфікацый для вырашэння розных задач: ад лагістыкі грузаў і апрацоўкі палёў да тушэння пажараў, піша РІАН.

Максімальная грузападымальнасць платформы складае 250 кілаграмаў. Калі ж вага грузу не перавышае 50 кілаграмаў, платформа можа несці яго 350 кіламетраў, а працягласць палёту па часе можа доўжыцца восем гадзін. Такое паляпшэнне тэхнічных характарыстык цалкам можна лічыць прарывам у канструяванні беспілотных апаратаў.

Пры распрацоўцы апарата інжынеры арыентаваліся на патрэбы рынку: яны апыталі кампаніі лагістычнай і аграрнай галін і стварылі менавіта такую авіягрузавую платформу, якая патрэбна прадпрыемствам для вырашэння канкрэтных задач.

Інжынеры распрацавалі ўнікальную запатэнтаваную аэрадынамічную схему, новую матэматычную мадэль кіравання і скампанавалі ўсё ў зручнай для эксплуатацыі канструкцыі.

Памер платформы — 5,2х2,2 метра. Яна змяшчаецца ў стандартны грузавы кантэйнер і рыхтуецца да палёту за 10 хвілін. Усе аперацыі цалкам аўтаматызаваныя, палётнае заданне абароненае крыптаграфічным подпісам і зацвярджаецца ў цэнтральным дыспетчарскім цэнтры. Гэта дазваляе пазбегнуць запуску платформы ў патэнцыйна небяспечных зонах і кірунках. Акрамя таго, прадугледжаная аўтаномная парашутная сістэма выратавання апарата разам з грузам, сістэма аблёту перашкод.

Аэрадынамічная схема платформы палягае ў падзеле функцый пад'ёмных і рулявых паветраных вінтоў. Рухавік унутранага згарання наўпрост круціць вялікія вінты фіксаванага кроку і стварае пад'ёмную сілу, дапаможныя электрычныя кіруючыя паветраныя вінты забяспечваюць арыентацыю платформы па рысканні, тангажы і нахіле.

Гэта дазваляе выкарыстоўваць энергію рухавіка наўпрост без дарагой электрычнай схемы паслядоўнага гібрыду, што значна павышае эфектыўнасць платформы ў параўнанні з мультыкоптарамі, а таксама значна патанняе канструкцыю ў параўнанні з верталётнай схемай.

Ужо распрацаваныя тры мадыфікацыі платформы: першая — для апрацоўкі палёў з паветра, другая — для лагістыкі грузаў у цяжкадаступных рэгіёнах і трэцяя — для тушэння пажараў і апрацоўкі лясоў. На сённяшні дзень у расійскай платформы няма канкурэнтаў сярод беспілотнікаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі: у існуючых дронаў грузападымальнасць не перавышае 20 кг, а іх канструкцыя абмяжоўвае далейшае павелічэнне. Альтэрнатывай можа быць толькі кіраваная авіяцыя, якая значна даражэйшая ў выкарыстанні.

2
vs / Адказаць
21.08.2017 / 20:05
круто, в США такие пиццу развозят и доставкой почты занимаются
1
ales' / Адказаць
21.08.2017 / 20:24
Хутка з'явяцца ў крамах ваенторгу і на Данбасе, там апрацоўка палей вельмі запатрабавана.
1
оГо / Адказаць
21.08.2017 / 20:25
Моцная браня і танкі нашы хуткія! )))
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру