21.08.2017 / 20:40

Суркоў назваў «карыснай і канструктыўнай» сустрэчу з Волкерам у Мінску 3

Памочнік прэзідэнта РФ Уладзіслаў Суркоў застаўся задаволены сустрэчай са спецпрадстаўніком Дзярждэпу па Украіне Куртам Волкерам, што адбылася ў панядзелак у Мінску, назваўшы яе «карыснай і канструктыўнай».

«Мы пагадзіліся, што бягучая сітуацыя на паўднёвым усходзе Украіны не можа задавальняць ні канфліктуючыя бакі, ні знешнія сілы, якія садзейнічаюць ўрэгуляванню, - сказаў Суркоў па выніках перамоваў. - Дыскусія ішла ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасці, сумленна, сур'ёзна, без ілюзій і перадузятасці. Прыхільнасць мінскім пагадненням пад сумнеў не ставілася: абодва бакі прапанавалі свежыя ідэі і наватарскія падыходы па іх рэалізацыі», — цытуе Суркова ТАСС.

Цяперашняя сустрэча стала першым кантактам паміж прадстаўнікамі Расіі і ЗША пасля таго, як 7 ліпеня Курт Волкер быў прызначаны на сваю цяперашнюю пасаду. Яго задача - каардынаваць ўсе намаганні Дзярждэпартамента па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

0
каментар / Адказаць
21.08.2017 / 21:55
А вось павага да хітраж-га, па-мойму, была залішней. Гэты шакал у Данбасе шчыруе з самага пачатку. Толькі байкот, і толькі санкцыі агрэсару!
1
Трэба ведаць / Адказаць
21.08.2017 / 23:31
Суркоў - рэжысёр падзеяў на Данбасе, рэжысёр акупацыі Данбасу. Ёсць меркаванні, што гэтай восенню Расея рыхтуе акупацыю Беларусі. Думаю, што Суркоў прылятаў у Менск сустрэцца не толькі з Волкерам. Бо з ім можна сустрэцца і ў іншым месцы. А вось выдаць інструкцыі мясцовым агентам удобней на месцы. Асабліва калі іх многа.
0
москвич / Адказаць
22.08.2017 / 08:56
и кто этот сурков?, прочитал его биографию мне стало страшно , обидно и стыдно за Россию, до чего докатились
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру