21.08.2017 / 21:46

Пазыка Сусветнага банка памерам $125 мільёнаў пойдзе на мадэрнізацыю аховы здароўя 5

Рэспубліканскаму навукова-практычнаму цэнтру медыцынскіх тэхналогій выдзеляць 125 млн даляраў пазыкі Сусветнага банка на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, адпаведнае распараджэнне 21 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з распараджэннем, РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя вылучаюцца сродкі пазыкі на суму 125 млн даляраў, ад платы за карыстанне гэтымі сродкамі ўстанова будзе вызвалена.

Распараджэнне № 135рп накіравана на рэалізацыю пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, якое было падпісаны 25 лістапада 2016 года і ратыфікаванае 10 красавіка 2017 года.

Дакумент прадугледжвае рэалізацыю праекта «Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (перыяд выканання да 31 мая 2022 года). Плануецца стварэнне цэнтралізаванай інтэграванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя, распрацоўка і ўкараненне сістэмы падтрымкі клінічных рашэнняў на аснове інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку правядзенне адпаведнага навучання, закупка неабходнага праграмнага і апаратнага забеспячэння.

Прадугледжваецца таксама будаўніцтва рэспубліканскага сімуляцыйнага цэнтра (цэнтр падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі лекараў), у тым ліку біялабараторыі, а таксама рамонт лабараторый па адпрацоўцы навыкаў у 21 медыцынскай установе. Акрамя таго, плануецца рэканструкцыя аддзялення інтэнсіўнай неанатальнай дапамогі ў РНПЦ «Маці і дзіця».

0
шворан / Адказаць
22.08.2017 / 00:02
Пакрадуць...
0
?? / Адказаць
22.08.2017 / 11:16
шворан, можа як раз на прыкарытную лякарню у Ждановічах падгадалі. Хто б праверыў куды грошы пойдуць? Можа Канапацкая з Анісім? 
0
Максим Дизайнер / Адказаць
22.08.2017 / 11:31
Хорошая попытка ЕС. Но наши врачи как валили к вам, так и дальше будут валить, пока беларусики получают "экспертную" помощь от вчерашних выпускников
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру