Google афіцыйна прэзентавала новую версію аперацыйнай сістэмы Android - Android 8.0 Oreo, паведамляецца ў блогу кампаніі.

Абнаўленне ўжо даступна для смартфонаў Pixel. Чакаецца, што неўзабаве загрузіць яго змогуць уладальнікі Nexus 5X і Nexus 6P.

Праграма была выпушчаная 21 жніўня — у дзень, калі на тэрыторыі ЗША назіралася сонечнае зацьменне. На анімацыйным роліку, прысвечаным новай АС, замест Месяца сонца аказваецца закрытым яе лагатыпам ў форме печыва Oreo, якое затым падае на Зямлю.

У Google заяўляюць, што Android Oreo — хутчэйшая за папярэднюю версію.

У яе з'явіліся новыя магчымасці — у прыватнасці, функцыя «Малюнак у малюнку», якая дазваляе бачыць два дадаткі адначасова, а таксама паказальнікі прапушчаных апавяшчэнняў (notification dot) побач з іконкамі на экране.

Вытворцы акрамя гэтага анансавалі палепшаны рэжым «не турбаваць», абноўленую сістэму бяспекі і новыя смайлы Emoji.

Да канца года ў Google абяцаюць зрабіць аперацыйную сістэму даступнай для Nokia, Huawei, HTC, Kyocera, LG, Motorola, Samsung, Sharp і Sony.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0