22.08.2017 / 10:00

Наста Кудасава. ***там, дзе сон даланёй азёрнай закалыхвае страказу… 12

*

там, дзе сон даланёй азёрнай
закалыхвае страказу,
дзе надкусваеш яблыкі зораў,
дольку поўні спрабуеш на зуб,
дзе паркаль блакітных крыніцаў
п’е ружовы адзінарог,
дзе няма патрэбы маліцца —
кожны кожнага там збярог;
дзе шчаслівы, без вечнага «дай мне»,
бог узрошчвае свой багун,
там, дзе не бывае расстанняў,
там, дзе я без цябе магу.

7
Воля / Адказаць
22.08.2017 / 10:13
цудоўна!
8
Верны / Адказаць
22.08.2017 / 12:24
Гэтай жанчыне ёсьць што сказаць нашаму народу. Слухайце яе.
5
Пасол / Адказаць
22.08.2017 / 13:25
Добры верш) НН пачала даваць паэзію)! Быў Сцебурака, вось Кудасава - прыемна. Даеш яшчэ!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру