Тэму харчовай бяспекі Лукашэнка назваў найважнейшай на сённяшні дзень. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па эканоміцы, піша БелТА.

«Я ўважліва адсочваю тое, пра што пішуць у розных СМІ. Памылка журналістаў у тым, што яны ўсюды пішуць пра нейкі гераізм на ўборцы ўраджаю, у тым ліку прэзідэнта. Ніякага гераізму на ўборцы няма. Гэта спрошчаны падыход да таго, што раблю я і ўсе тысячы людзей, якія сёння занятыя ў тым ліку ўборкай. Гаворка ідзе выключна пра харчовую бяспеку нашай краіны», — заявіў ён.

«Калі людзі будуць накормлены, калі кожны будзе мець, па-народнаму кажучы, лусту хлеба на стале кожны дзень, тады і ў краіне будзе мір і парадак.

А калі гэтай лусты хлеба не будзе і да яе нечага, вось тады хіхіканні хутка спыняцца. Таму і ўборачная, і асенняя сяўба, і нарыхтоўка кармоў — гэта асобная тэма, — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Што мы маем сёння ў гэтай сувязі?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0