Стаўку першага разраду плануецца павысіць у Беларусі ў бліжэйшы час.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.

«З улікам аптымізацыі, якая праходзіла ў органах дзяржкіравання і сілавым блоку, працы па зніжэнні выдаткаў у бюджэтнай сферы ў цэлым падрыхтаваны прапановы ўрада. Думаю, у бліжэйшы час прэзідэнт іх разгледзіць і будзе прынята рашэнне па павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду. Лічбы пакуль агучваць не буду. Але, думаю, літаральна дзень-два — і такое рашэнне будзе прынята», - сказаў Андрэй Кабякоў.

З 1 студзеня памер стаўкі першага разраду складае 31 рублі.

Памер тарыфнай стаўкі першага разраду ўлічваецца пры налічэнні заробку работнікаў бюджэтнай сферы і прыроўненых да іх работнікаў. Кожнай пэўнай прафесіі і кваліфікацыі ў Адзінай тарыфнай сетцы прысвоены пэўны разрад, а разраду адпавядае каэфіцыент, які разам з тарыфнай стаўкай першага разраду служыць падставай для вызначэння памеру заробку канкрэтнага работніка.