Літоўская камісія па радыё і ТБ (ЛКРТБ) разглядае магчымасць абмежавання вяшчання двух расійскіх тэлеканалаў, якія трансліруюцца ў Літве, паведамляе Delfi.

Тэлеканалы «РТР Планета» і «ТВЦі» абвінавачваюцца ў распальванні нянавісці.

Гаворка ідзе пра дзве перадачы, у якіх выступіў скандальны расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі. У адной з праграм лідар ЛДПР заявіў: «Трэба выставіць ультыматум прыбалтыйскім дзяржавам, каб яны адвялі войскі НАТА на 300 кіламетраў ад межаў Расіі, а не адведзяце — мы прымем пэўныя меры». У іншай перадачы Жырыноўскі казаў пра акупацыю Украіны.

Працэдура абмежавання вяшчання можа працягнуцца некалькі тыдняў. ЛКРТБ сцвярджае, што яе высновы аб распальванні вайны і нянавісці ў гэтых праграмах пацвердзіў Дэпартамент стратэгічнай камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0