Пра дату выхаду і цану навінак пакуль нічога невядома.

LG ProBeam

Ультракароткафокусны праектар LG ProBeam праецыруе 100-цалевы малюнак з адлегласці ўсяго 12 см і падтрымлівае разрозненне Full HD. ProBeam не прадугледжвае падстаўкі, а для яго ўстаноўкі неабходна размясціць праектар на любой паверхні ў памяшканні. LG ProBeam забяспечвае камфортны прагляд відэа нават ва ўмовах моцнага асвятлення. Новая мадэль генеруе светлавы струмень да 1500 ANSI-люмен. Каэфіцыент кантраснасці ProBeam UST — 150 000:1. Гэта гарантуе максімальную дэталізацыю любога запушчанага відэароліка, а тэрмін службы лямпы ProBeam UST складае да 20 000 гадзін. А яшчэ гэтая мадэль падтрымлівае вялікую колькасць опцый для падлучэння да бесправадных дынамікаў і гарнітуры.

LG MiniBeam

Мадэль LG MiniBeam праецыруе HD-малюнак на любую паверхню і абсталяваная ўбудаваным акумулятарам, які працуе да 4 гадзін без перапынку. Праектар атрымаў функцыю Multi-Angle Projection, якая дазваляе нахіляць яго пад вуглом да 70 градусаў і выводзіць малюнак высока на сцяну ці нават на столь без штатыва. Праектар MiniBeam абсталявалі портам USB Type-C. Таму ён лёгка падключаецца да іншых прыладаў і можа зарадзіць батарэю магутнасцю 9000 мАг. MiniBeam таксама падключаецца да любое прылады з падтрымкай Bluetooth — бесправадных дынамікаў, смартфона і нават да аўдыёсістэмы аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?