Следчы аддзел Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы пачаў крымінальную справу супраць былога прэзідэнта Польшчы, лідара легендарнага руху «Салідарнасць» Леха Валенсы па справе аб дачы заведама ілжывых паказанняў, паведамляе Радыё Польшча.

Фота: Jarle Vines

Справа тычыцца лжывых паказанняў, прадстаўленых Лехам Валенсам у якасці доказаў па справе аб персанальнай тэчцы і тэчцы тайнага супрацоўніка Службы бяспекі Польскай народнай рэспублікі «Болека», якія былі знойдзеныя ў доме генерала Чэслава Кішчака пасля яго смерці.

Нагадаем, шэраг гісторыкаў запэўніваюць, што лідар руху «Салідарнасць» і пазней прэзідэнт Польшчы Лех Валенса ў часы ПНР супрацоўнічаў са Службай бяспекі. У лютым 2016 года ІНП Польшчы апублікаваў таемныя дакументы, якія тычацца сакрэтнага супрацоўніка пад псеўданімам «Болек» і былі падпісаны экс-прэзідэнтам Польшчы Лехам Валенсам.

Пасля апублікавання дакументаў былы прэзідэнт Польшчы заявіў, што ён нічога не пісаў і не падпісваў. У сувязі з гэтым пракуроры інстытута правялі экспертызу, ці падраблялі супрацоўнікі Службы бяспекі дакументы з асабістай справы Леха Валенсы і працоўнай тэчкі тайнага супрацоўніка «Болека». У канцы чэрвеня пасля даследаванняў у Інстытуце судовых экспертыз у Кракаве і паказанняў сведак, у тым ліку былых супрацоўнікаў СБ, пракуроры ІНП прыйшлі да высновы, што больш за 50 дакументаў у перыяд з 1970 па 1976 года, у тым ліку абавязацельствы аб супрацоўніцтве са Службай бяспекі, справаздачы і распіскі аб атрыманні грошай, з'яўляюцца сапраўднымі, то бок яны былі напісаныя ці падпісаныя Лехам Валэнсам.

Кіраўнік следчага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці, пракурор Анджэй Пазорскі паведаміў, што справа тычыцца таксама і іншых спраў, па якіх былы прэзідэнт Польшчы даваў паказанні і падчас якіх сцвярджаў, што не супрацоўнічаў са Службай бяспекі ПНР і не атрымліваў узнагарод.

Судовае разбіральніцтва было адкрыта 29 чэрвеня па ўказанні Генеральнай пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0