Дзяржаўтаінспекцыя 25-27 жніўня ўзмоцнена адпрацуе трасу М1. Пра гэта сёння паведаміла журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык, перадае БЕЛТА.

Як распавяла прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, масіраваная адпрацоўка запланаваная на ўсім працягу аўтадарогі М1. Асаблівая ўвага будзе надавацца бяспечнай перавозцы дзяцей. Інспектары правераць, ці выкарыстоўваюцца для гэтага спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады. Адпрацоўка будзе доўжыцца да позняга вечара 27 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0