AP

AP

Расія пастаўляе зброю «Талібану», заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Рэкс Тылерсан падчас брыфінгу ў аўторак, 22 жніўня. 

«Расія забяспечвае зброяй «Талібан». Гэта, відавочна, з'яўляецца парушэннем міжнародных нормаў, парушэннем нормаў Рады бяспекі ААН. Мы, вядома ж, выступаем супраць гэтага і заклікаем Расію звярнуць увагу на гэта», - адзначыў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, усе пастаўкі зброі павінны ўзгадняцца з уладамі Афганістана. «Калі нехта і мае намер даваць зброю, то рабіцца гэта павінна выключна праз урад Афганістана», - запэўніў ён.

У красавіку камандуючы корпусам амерыканскай арміі ў Афганістане Джон Нікалсан заявіў, што Пентагон атрымлівае дадзеныя аб пастаўках зброі талібам з Расіі. Да гэтага, у сакавіку, генерал арміі ЗША і галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Керціс Скапароці казаў, што Расія пашырыла свае кантакты з талібамі.

Таксама пра падобныя пастаўках пісалі вясной-летам 2017 года шэраг амерыканскіх СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?