Блогер ВМ слушна заўважыў у папярэдніх посцінгах, што супраціў, пасля постсакавіцкай эйфарыі, відавочна спадае. Нічога дзіўнага ў самім гэтым факце няма. Застой пасля сканчэння палітычнага сезону - рэч аб’ектыўная, асабліва пасля таго, калі аб’ектыўна была пацерплена параза, а махавік рэпрэсіяў раскруціўся і быў удасканалены.

Трывожна іншае. Па-першае, відавочныя прызнакі расколу ў палітычнай кааліцыі. Увесь час ходзяць чуткі пра канфлікты паміж лідарамі, прынамсі Мілінкевічам і Лябедзькам. Не зразумелы і сам статус гэтай кааліцыі, калі да наступных выбараў, як да таго камунізму. Не зразумела, чым яна будзе навогул займацца - чакаць пяць год, ці што? Няма яснага плану дзеянняў. У сакавіку нам сказалі, спачатку, што будзем дамагацца новых выбараў, потым - што будзем «адхіляць Лукашэнку ад улады», а ўжо потым правядзем выбары, нарэшце, што возьмем аўтарытарную фартэцыю ў аблогу. Тры заявы, з якіх выцякаюць тры розных сцэнары дзеянняў… Не ясны лёс і новага руху «За свабоду» - ці гэта партыя Мілінкевіча, ці гэта кааліцыя існуючых арганізацый, ці гэта проста брэнд, які кожны лепіць сабе на лацкан, і працягвае дзейнічаць самастойна. Неясна, чаго чакаць ад новых «маладых воўкаў», якія нядаўна заявілі, што гатовыя падсядзець «старых мастадонтаў» ды «ўзяць адказнасць за краіну.» Не ясна, як стасуюцца працэсы ўнутры традыцыйнай апазіцыі і новага «сеткавага супраціву,» што ўзнік з сакавіцкіх падзеяў.

Дарэчы, пра сеткавы супраціў, хіт нумар адзіна апошняга палітычнага сезону. Тое што ён, як форма самаарганізацыі незалежнага грамадства, урэшце ўзнік, напэўна ж усяляе надзею на будучыню дэмакратычнага супраціву. Сеціва выдзелілася менавіта тады, калі спатрэбілася запоўніць вакуум, што стварыўся дзякуючы неразваротлівасці традыцыйных, іерархічных апазіцыйных структураў, начале з іх традыцыйнымі лідарамі. Іерархіі існуюць для таго, каб арганізаваць змаганне за ўладу і навогул, удзел у палітычным жыцці. Калі кампаніі скончваюцца, ў палітычным жыцці наступае паўза, іерархіі пачынаюць ліхаманкава шукаць, чым заняцца альбо да чаго прыкласціся, альбо проста ўпадаюць у стадыю разброду і хістання. Што мы зараз у нейкай форме можам і назіраць.«Сеціва» не мусіць абавязкова вызначаць мэтаў: сам факт яе існавання з’яўляецца заявай і выклікам. Іерархіі працуюць на вынік, сеткі – хутчэй на працэс. Іерахіі рушацца і адміраюць, калі яны не здольныя дасягнуць выніку, сецівы дасягаюць выніку ўжо тым, што штодзённа адваёўваюць для сваіх удзельнікаў нейкую ступень свабоды: калі не палітычнай, так маральнай і інтэлектуальнай. Без штодзённай працы «сеціва», без яе малых і лакальных спраў, іерархіі ніколі не здабудуць таго сацыяльнага ландшафту, на якім яні маглі б дасягнуць сваіх палітычных мэтаў. Без «іерархіі», аднак, «сеціва» становіцца чыста дысідэнцкім асяродкам, які непазбежна сціскаецца, як шагрэнева скура. Таму, сетцы і іерархіі, іншымі словамі, палітычнаму кіраўніцтву, партыям, няўрадавым арганізацыям, і самаарганізуючамуся незалежнаму грамадству трэба навучыцца існаваць побач, поплеч, працаваць разам і разумець у той жа час, за які ўчастак справы хто нясе адказнасць.

Нажаль, замест таго, каб прапанаваць сеціву больш-меньш выразную перспектыву, іерархіі спрабуюць гуляць ім у палітычны футбол. Першая такая спроба - гэта сумнавядомая прапанова па бюракратызацыі флэш-мобаў - Шалёная атака на гэтую прапанову была не ў апошнюю чаргу вызначаная тым, што незалежная грамадства ўспрыняла яе так, быццам палітычная апазіцыя паспрабавала, як кажуць, сфілоніць: проста кажучы, запісаць у свой актыў тое, што ўжо існуе і працуе нават без іх, замест таго, каб выконваць свае, палітычныя, стратэгічныя функцыі. Дадам яшчэ адну акалічнасць: відавочны спробы спадара Мілінкевіча знайсці,як кажуць, «глебу пад нагамі» ў апазіцыйным ландшафце. Лідар та ён лідар, але і выбіралі яго лідарам пад выбары, і структураў у яго ўласных няма… У такой сітуацыі, лагічна было паспрабаваць узначаліць «сетку». Але сетка - на тое і сетка, што ўзначаліць яе цяжка. Дададзім, што Мілінкевіч мог бы стаць бясспрэчным лідарам гэтай сеткі (і тады лідарства ў апазіцыі было неаспрэчным), калі больш жвава, рашуча, крэатыўна б паводзіў сабе падчас сакавіцкіх падзеяў. Не тое, каб штосці ён тады заваліў, але вось у чагосці накшталт легенды, міфу, звязанага з яго асобай, пасля тых падзеяў не адклалася….

Другі акт футболу. Захажу я сёння на некалькі сайтаў, у прыватнасці АГП, і чытаю опус пад назвай «Оставьте дух белорусского майдана в покое!» Нармальны такі тэкст, як быццам бы ад «сеціва.» Нармальны, правільны тэкст. Вось, напрыклад, цытата:

Уважаемые все!

Политические партии – перестаньте растаскивать новых людей. Да, – они живее вас, они новое дыхание для вас. Но что с ними станет в ваших организациях? Вы, думаю, сами понимаете.

Движение «За свободу» или Движение «За Милинкевича»? Всё смешалось в доме Облонских. Не нужно людей покупать и торговаться ими

Потым думаю, нешта не тое, навошта АГП так лаяцца на палітычныя партыі, сябе за задніцу кусаць? Пачаў высвятляць, хто аффтар.Аффтар, як высвятлілася, вельмі калектыўны - www.livejournal.com - без аніякай спасылкі на канкрэтны блог ці кам’юніці. Усе ведаюць, што «сетка» ў асноўным тусуецца менавіта ў ЖЖ. Аднак, падобная ананімнасць яўна ўказвае на тое, што АГП проста вырашыла выкарыстаць аўтарытэт сеціва, каб пазмагацца з Мілінкевічам. І яны думалі, ніхто не заўважыць???

У прынцыпе, сеціву не так і важна, хто будзе палітычным лідарам апазіцыі. Аднак, калі традыцыйная апазіцыя, хоча, каб сетка працавала з ёй і на яе, яна ўжо не ў стане яе ігнараваць, вырашаць пытанні лідарства, стратэгіі, і г.д., не прыслухоўваючыся да яе. Не, не прыслухоўвацца можна. Але потым не шкадуйце, што вашыя іерархічныя структуры выйшлі з-пад вашага кантролю і «рассасаліся» ў сеціве. А потым, калі градус рэпрэсіяў падвысіцца яшчэ на парадак - і ва «ўнутраную эмішрацыю». Ці знешнюю, хто як…

Пакуль што, некалькі парадаў для палітычнай апазіцыі: замест таго таго, каб гуляць у футбол «сеткай», зрабіце некалькі крокаў, якія б дазволілі апошняй прынамсі ўзгадаць пра вас. А менавіта:

  • Знайдзіце, як праадэманстраваць, што кааліцыйнае адзінста яшчэ непарушанае - калі гэта яшчэ магчыма.
  • Прад’явіце стратэгію сваіх дзеянняў, альбо прынамсі ініцыюйце дыскусію па яе абмяркаванню.
  • Уступіце ў дыялог з «сецівам» і высветліце, чаго адзін з вас чакае ад другога, і чым вы адзін іншаму можаце дапамагчы.

Фальксваген

TOL - Беларускія блоґі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0