23.08.2017 / 10:56

Дажджы прыпынілі ход уборачнай у Віцебскай вобласці 5

Праліўныя залевы прыпынілі ход уборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці, паведаміў БЕЛТА старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў.

За мінулы дзень з-за непагадзі ў рэгіёне атрымалася прыбраць менш за 1% плошчаў. Выбарачнае жніво ішло па захадзе вобласці: у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім і Мёрскім раёнах, аграрыі якіх змаглі прайсці ад 200 га да 400 га.

«Цяпер камбайны зноў стаяць. Магчыма, да абеду ў тых жа раёнах удасца выйсці ў поле», — сказаў Віктар Гутараў, падкрэсліўшы, што і людзі, і тэхніка напагатове.

На раніцу 23 жніўня, у Віцебскай вобласці скошана 226,5 тыс. Га, або 69,1% плошчаў.

0
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
23.08.2017 / 11:11
Прыйдзецца направiць ударны кантынгент камбайнерау з адсталага саугаса Гарадзец Магiлеускага павету , якiя намалачваюць па пяць тонау за 10 хвiлiнны сужэт БТ
0
Гость / Адказаць
23.08.2017 / 11:18
За срыв сроков назначить виновных и наказать их !
0
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
23.08.2017 / 12:52
Трымайцеся ТЧК Высылаем Колю ТЧК
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру