23.08.2017 / 11:06

Жыхар Наваполацка зваліўся з высакавольтнага слупа, спрабуючы зрабіць сэлфі 1

Малады жыхар Наваполацка загінуў у выніку паражэння токам і падзення з высакавольтнага слупа. Паводле адной з версій, хлопец залез туды ў спробе зрабіць экстрэмальнае сэлфі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Трагедыя адбылася на беразе ракі Заходняя Дзвіна 19 жніўня. «Трое сяброў адпачывалі разам, у нейкі момант адзін з іх — 21-гадовы хлопец — адлучыўся. Праз пару хвілін яны пачулі трэск электрычнасці і паспелі заспець падзенне хлопца з высакавольтнага слупа. Нават было невялікае ўзгаранне. Малады чалавек памёр на месцы ад электрычнага току, а таксама атрымаўшы траўмы пры падзенні з вышыні», — патлумачыла Святлана Сахарава.

Следства разглядае як адну з версій тое, што хлопец меў намер зрабіць экстрэмальнае сэлфі. У руцэ ў яго быў заціснуты аплаўлены мабільны тэлефон. Што менавіта загінулы рабіў з ім да трагедыі (тэлефанаваў або фатаграфаваў), высветліць экспертыза. Таксама прызначаная судмедэкспертыза, якая вызначыць прычыну смерці і ці быў загінулы п'яны ў той момант. Аднак пры аглядзе месца здарэння і апытанні кампаніі следчыя не выявілі моцных спіртных напояў, абодва сябра не выглядалі п'янымі.

1
барысаўчанін / Адказаць
23.08.2017 / 11:37
прэмію !!!!   ..Дарвіна !!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру