У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У паўночна-ўсходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, ноччу месцамі па Віцебскай вобласці - вельмі моцныя. Вецер прагназуецца заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15—22 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе +8—14. Днём — +12—18 градусаў, па паўднёвым захадзе — +19-21.

Pogoda.by дае наступны прагноз

У Мінску прагназуецца 35 мм ападкаў

У Мінску прагназуецца дождж, часам моцны дождж (імавернасць больш за 90%), а колькасць ападкаў чакаецца да 50 мм на 1 кв.м. Вецер заходні з парывамі да 17-22 м/с.

У Лепелі за суткі прагназуецца 100 мм ападкаў

У Полацку прагназуецца 96 мм ападкаў за суткі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0