Варта сказаць, што Эстонія — гэта першая краіна, якая прапануе праграму электроннага грамадзянства. Праграма дазваляе сваім удзельнікам скарыстацца мноствам урадавых паслуг, у тым ліку пачаць працу ў кампаніі, якая базуецца ў Еўрасаюзе, фактычна без рэальнага грамадзянства.

Чытайце: Эстонія: як выглядае моцная лічбавая нацыя ХХІ стагоддзя

Ідэю выхаду на ICO для пашырэння бюджэту краіны і выпуску уласнай крыптавалюты прапанаваў Каспар Коржус, аўтар праграмы электроннага грамадзянства. Коржус у агульнадаступным дакуменце выклаў, як ён бачыць выхад краіны на ICO.

Наступным крокам можа стаць распрацоўка тэхнічнага дакумента з выкладаннем кошту токенаў і таго, як менавіта будуць выкарыстоўвацца інвестыцыі.

Паводле задумы, грошы, атрыманыя ў выніку размяшчэння, могуць быць выкарыстаныя фондам, якім сумесна кіруюць урад і знешнія прыватныя кампаніі. Гэты фонд будзе выкарыстоўвацца для інвестыцый у новыя тэхналогіі для дзяржаўнага сектара, а таксама для інвеставання венчурнага капіталу ў эстонскія кампаніі, створаныя як мясцовымі, так і «электроннымі» рэзідэнтамі.

Урэшце токены будуць выкарыстоўвацца ў якасці спосабу аплаты дзяржаўных і прыватных паслуг як унутры краіны, так і ва ўсім свеце. Гэтыя працэдуры павінны забяспечыць вяртанне інвестыцый для ўдзельнікаў ICO.

Афіцыйныя ўлады Эстоніі паставіліся да ідэі Коржуса сур'ёзна. Урад ужо запытвае водгукі крыптавалютных экспертаў, а заснавальнік расійскае крыптавалюты Ethereum Віталій Бутэрын стаў дарадцам праекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?