23.08.2017 / 13:29

Жорсткае ДТЗ у Гродне: дзве п’яныя жанчыны ўрэзаліся ў дрэва, адна загінула ФОТА 8

Ноччу ў Гродне адбылася аварыя са смяротным вынікам.

Жыхарка аднаго з інтэрнатаў па вуліцы Томіна, знаходзячыся на бальнічным з загіпсаванай нагой, сказала мужу, што паедзе да сяброўкі на праспект Янкі Купалы. Дакладна вядома, што яна піла з другой сяброўкай, якая прыязджала наведаць хворую.

Жанчыны каталіся па начным горадзе на машыне. «Рэно» насіла па праезжай частцы, пасля машына ўляцела ў дрэва. Пасажырка загінула, з машыны выратавальнікам давялося яе выразаць. У загінулай засталося двое дзяцей.

Кіроўцу выратавала падушка бяспекі. Прычым, ні загінулая, ні параненая не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Па факце здарэння заведзена крымінальная справа.

УШ

0
Дима / Адказаць
23.08.2017 / 14:33
Когда уже до пъяных дойдет....
3
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
23.08.2017 / 14:40
Што ж ім дрэва зрабіла?
5
Русафоб непамяркоуны , Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
23.08.2017 / 14:58
Вялікі дзякуй дрєву , што спыніла тєрарыстау ! Нізкі паклон , што удалося пазбегуць ахвярау
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру