Бюро аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды вырашыла вылучыць свайго старшыню Сяргея Скрабца кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары 2020 года.

«Мы абмяркоўвалі на бюро ўдзел нашых актывістаў у мясцовых выбарах і таксама разглядалі гэтую кампанію, як частку прэзідэнцкай, — расказаў Скрабец Свабодзе. — І ўзнікла пытанне: каго мы падтрымаем на выбарах кіраўніка дзяржавы? Паколькі пакуль адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў няма, то вырашылі, што рыхтавацца буду я. Думаю, што праз тры гады Аляксандра Лукашэнкі ўжо не будзе ў ліку прэтэндэнтаў. Таму гатовы пазмагацца за пасаду з Гайдукевічам, старэйшым ці малодшым».

Сяргей Скрабец паведаміў, што на мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў лютым 2018 года, Партыя свабоды будзе вылучацца толькі ў гарадскія саветы буйных гарадоў. Найперш гэта Мінск, Гродна і Брэст.

Раней Скрабец двойчы спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. У 2001 годзе Цэнтральная выбарчая камісія прызнала сапраўднымі толькі 37 тысяч подпісаў на ягоную карысьць пры неабходным мінімуме 100 тысяч. У 2006 годзе Цэнтарвыбаркам адмовіўся зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу, бо на той час палітык знаходзіўся ў турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?