Расійская паліцыя затрымала ў Катыні побач са Смаленскам незалежных беларускіх журналістаў Любоў Лунёву і Алеся Сіліча, якія асвятлялі візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратаў у катынскі мемарыял, паведамляе сайт БАЖ.
Журналістаў затрымалі супрацоўнікі паліцыі, якія ўвесь час суправаджалі беларускую дэлегацыю у Катыні. Спачатку паліцыянты праверылі ў карэспандэнтаў дакументы, а потым папрасілі праехаць у Смаленск у аддзяленне міліцыі.
Удзельнікі ж наведвання Катыні пакуль застаюцца на волі, хоць іх увесь дзень сёння суправаджае расійскі АМАП.
***
У 17.30 стала вядома, што журналістаў вызвалілі без складання пратаколаў. Затрыманыя правялі з паліцыяй больш за гадзіну, пасля чаго ва ўсіх удзельнікаў беларускай дэлегацыі праверылі пашпарты і адпусцілі.
Чытайце таксама: